Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская здала адмоўны тэст на COVID-19 і выйдзе з самаізаляцыі


Сьвятлана Ціханоўская, якая 24 кастрычніка сышла на самаізаляцыю, далучыцца да сваёй каманды 2 лістапада, пасьля таго як яе тэст на COVID-19 аказаўся адмоўны.

Пра гэта агенцтву BNS паведаміла прэсавая прадстаўніца Ціханоўскай Ганна Красуліна.

«Сьвятлана зрабіла тэст у панядзелак (26 кастрычніка. — РС), і яго вынік быў адмоўны. Цяпер яна захоўвае карантын, працуе аддалена з дому, выконвае ўсе захады бясьпекі, якія рэкамэндуюць лекары. З панядзелка (2 лістапада. — РС) яна плянуе выйсьці з самаізаляцыі і далучыцца да каманды», — заявіла Красуліна.

Ціханоўская сышла на самаізаляцыю 24 кастрычніка, калі высьветлілася, што на каранавірус захварэў міністар замежных спраў Славеніі, зь якім яна сустракалася ў Вільні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG