У страйкаме салігорскага «Беларуськалію» паведамілі, што іх шэрагі папоўнілі пяць новых шахтароў.
Сярод іх Ігар Гарбацэвіч з 4-га рудніка, Аляксандар Ільюшчыц з 1-га рудніка ды іншыя.
Агулам у страйку бяруць удзел каля 40 чалавек, ідзе размова пра далучэньне цэлай брыгады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шахтароў «Беларуськалію» Юрыя Корзуна і Паўла Пучэню асудзілі яшчэ на 15 сутакУ страйкаме кажуць, што ў другой палове дня заплянаваны сход каля галоўнага корпусу адміністрацыі «Беларуськалію».
Там разьлічваюць, што на сход прыйдуць таксама і жыхары Салігорску, якія падтрымліваюць патрабаваньні аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салігорскі шахтар, які прыкоўваў сябе пад зямлёй, атрымаў харчовую перадачу ад беларусаў ЗШАРаней шэраг лідэраў страйкаму і шахтароў, якія адмовіліся падымацца на паверхню да выкананьня палітычных патрабаваньняў, асудзілі на адміністрацыйны арышт.