Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шахтароў «Беларуськалію» Юрыя Корзуна і Паўла Пучэню асудзілі яшчэ на 15 сутак

абноўлена

Шахтар Юры Корзун

Юры Корзун, які ўчора меўся выйсьці на свабоду пасьля 15-суткавага арышту, 19 кастрычніка зноў быў асуджаны на 15 дадатковых сутак, паведамляе тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію».

Крыху пазьней адбыўся суд над яшчэ адным шахтаром, прадстаўніком страйкаму «Беларуськалію» Паўлам Пучэнем. Павал Пучэня таксама павінен быў выйсьці сёньня на волю, але атрымаў дадатковыя 15 сутак.

Сёньня ж мае адбыцца суд над шахтаром Сяргеем Чаркасавым.

Юрыя Корзуна асудзілі 6 кастрычніка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве». Яго разам з чальцамі страйкаму прадпрыемства і яшчэ дзясяткамі жыхароў Салігорску затрымалі 3 кастрычніка на мірнай акцыі ў гарадзкім парку. Усе атрымалі рознае пакараньне — ад штрафаў да арышту.

10 верасьня Юры Корзун адмовіўся падымацца з шахты на паверхню да выкананьня палітычных патрабаваньняў, уключна з адстаўкай Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля начной зьмены ён прыкаваў сябе кайданкамі і ланцугом да прамысловага абсталяваньня.

Ратавальнікі з дазволу адміністрацыі ўжылі сілу: разрэзалі ланцуг і вынесьлі страйкоўца з шахты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG