Колькасьць дэманстрантаў у Менску ацэньваюць ад «дзясяткаў тысяч» да «як мінімум 100 тысяч»

Калёна на маршы ў Менску 25 кастрычніка

Як розныя мэдыі ацэньваюць колькасьць удзельнікаў сёньняшняга маршу ў Менску.
  • Інтэрфакс, спасылаючыся на апазыцыю, называе лічбу ў 100 тысяч: «Колькасьць удзельнікаў несанкцыянаванага пратэсту ў Менску ў апошні дзень «народнага ўльтыматуму» перавысіла 100 тыс. чалавек».
  • ТАСС: «Дзясяткі тысяч дэманстрантаў ідуць у Менску па вуліцы Сурганава».
  • БелаПАН: «Вызначыць колькасьць удзельнікаў маршу складана, бо калёна расьцягнулася на кілямэтры, але, паводле ацэнак журналістаў, якія працуюць увесь час на нядзельных акцыях, можна казаць пра як мінімум 100 тысячаў».
  • РИА Новости: «У Менску апазыцыя арганізавала шматтысячнае шэсьце».
  • Карэспандэнты Свабоды кажуць пра «100 тысяч і больш».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маршы ў падтрымку «Народнага ўльтыматуму». Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы больш за 240 затрыманых падчас пратэстаў у Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя прызнала прымяненьне сьлезацечнага газу ў Лідзе