Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя прызнала прымяненьне сьлезацечнага газу ў Лідзе


Затрыманьні 25 кастрычніка ў Горадні. Ілюстратыўнае фота
Затрыманьні 25 кастрычніка ў Горадні. Ілюстратыўнае фота

Пры разгоне акцыі пратэсту ў Лідзе на Горадзеншчыне быў ужыты сьлезацечны газ, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

«Пацьвярджаем прымяненьне сьлезацечнага газу ў Лідзе», — сказалі ў прэс-службе.

Там таксама праінфармавалі, што ў рамках адміністрацыйнага працэсу былі затрыманыя «некалькі дзясяткаў чалавек». Раней пра ўжываньне сьлезацечнага газу на акцыі пратэсту ў Лідзе і пра затрыманьні паведамілі відавочцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG