Апэратар мабільнай сувязі А1 ацаніў рызыкі для свайго бізнэсу ў Беларусі падчас палітычнага крызісу: даходы ўпалі на 13,6%

Мінакі здымаюць тэхніку сілавікоў

Telekom Austria Group апублікавала фінансавую справаздачу за трэці квартал 2020 году. Сярод іншага гаворыцца пра пагрозы для вядзеньня бізнэсу ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі.

Асноўнае з дакумэнту:

  • У справаздачы гучаць нараканьні на абмежаваньні доступу да інтэрнэту з боку дзяржаўных правайдэраў-манапалістаў. Ад гэтага пацярпелі абанэнты ўсіх мабільных апэратараў у краіне.
  • Згадваецца, што апэратарам было загадана зьнізіць прапускную здольнасьць сваёй мабільнай сеткі ў Менску. Сытуацыя прывяла да павелічэньня колькасьці скаргаў кліентаў.
  • Функцыі SMS-апавяшчэньня пачалі выкарыстоўвацца ў якасьці рэгулярнага ўрадавага каналу для інфармаваньня грамадзянаў аб «парушэньнях нацыянальнай бясьпекі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А1 патлумачыла перабоі з інтэрнэтам «забесьпячэньнем нацыянальнай бясьпекі»

На фоне гэтага даходы даччынай кампаніі аўстрыйскага холдынгу ў Беларусі ўпалі на 13,6% у пераліку на эўра.

Вінаватымі ў пагаршэньні якасьці паслугаў даклад называе «ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы». Спрабуючы перашкодзіць пратэстам, яны наносяць сур’ёзны ўдар па тэлекамунікацыйным бізнэсе ў Беларусі і падрываюць давер інвэстараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі МЗС Аўстрыі, Баўгарыі і Грэцыі 

Найстарэйшы з існуючых сотавых апэратараў у Беларусі мае блізу 5 млн абанэнтаў. У 2007 годзе яго кампанія-папярэднік velcom стала часткай A1 Telekom Austria Group.