Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі МЗС Аўстрыі, Баўгарыі і Грэцыі 


Сьвятлана Ціханоўская са сваімі дарадцамі
Сьвятлана Ціханоўская са сваімі дарадцамі

Афіцыйныя прадстаўнікі краін Эўразьвязу даюць зразумець, што і надалей гатовыя весьці перамовы са Сьвятланай Ціханоўскай.

Як перадае штаб Сьвятланы Ціханоўскай, 8 кастрычніка яна сустрэлася зь міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбэргам. Гэтая краіна падтрымала санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія працуюць на рэжым.

Паводле Ціханоўскай, у гэтым сьпісе павінны быць і Аляксандар Лукашэнка, і іншыя людзі, якія займаліся фальсыфікацыямі на выбарах і разгонамі мірных акцый. Сярод іншага было абмеркавана, ці можа Аўстрыя стаць пляцоўкай для перамоваў аб новых выбарах.

Сьвятлана Ціханоўская ўзьняла пытаньне пра сытуацыю з мабільным апэратарам А1, які ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Telekom Austria Group і на распараджэньне ўладаў адключае інтэрнэт падчас вулічных пратэстаў.

Таксама ў гэты дзень Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрамі замежных спраў Баўгарыі і Грэцыі.

З кіраўніцай замежнапалітычнага ведамства Баўгарыі Кацярынай Захарыевай была абмеркаваная магчымасьць рэабілітацыі для пацярпелых падчас разгонаў, а таксама візавай падтрымкі для беларусаў.

Кіраўнік МЗС Грэцыі Нікас Дэндзіяс падчас гутаркі адзначыў, што вельмі важна падтрымліваць правы чалавека ў Беларусі і патрабаваць вызваленьня палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG