Палітвязьня Лілію Ўласаву перавялі зь СІЗА КДБ пад хатні арышт 

Лілія Ўласава, Павал Латушка і Марыя Калесьнікава

Лілія Ўласава выйшла з СІЗА КДБ. Пра гэта ў інтэрвію Tut.by паведаміў палітоляг Юры Васкрасенскі.

Паводле яго, Уласавай зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт. Васкрасенскі кажа, што сам яе сустрэў і адвёз дадому.

Лілія Ўласава — вядомы мэдыятар, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Ільлю Салея перавялі пад хатні арышт, забаранілі кантактаваць зь сям'ёю

Таксама з СІЗА пад хатні арышт перавялі адваката Ільлю Салея, палітоляга Віталя Шклярава. Усе яны былі ўдзельнікамі сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у ізалятары 10 кастрычніка, пасьля чаго, паводле Юрыя Васкрасенскага, ён атрымаў заданьне падрыхтаваць сьпіс зьняволеных, якіх можна вызваліць.

У так званай «амэрыканцы» надалей застаюцца прэтэндэнт у прэзыдэнты Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, а таксама адвакат Максім Знак.