Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Ільлю Салея перавялі пад хатні арышт, забаранілі кантактаваць зь сям'ёю


Ільля Салей і Марыя Калесьнікава
Ільля Салей і Марыя Калесьнікава

Прэсавы сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў пацьвердзіў інфармацыю аб вызваленьні зь СІЗА палітвязьня Ільлі Салея.

«У канцы працоўнага дня ў пятніцу сьледчы паведаміў адвакатам праз тэлефоне, што вырашана зьмяніць Ільлю Салею меру стрыманьня на хатні арышт. Вечарам ён ужо быў дома, дзе знаходзіцца і цяпер. Пачуваецца нармальна», — паведаміў Антон Раднянкоў.

Умовы хатняга арышту

З словаў бацькі Ільлі Салея Васіля, сына стасуюцца ўсе абмежаваньні арт. 125 КПК («хатні арышт»): Ільлю нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам.

«Адзінае — у яго дома няма супрацоўніка міліцыі, ён там адзін, але правяраюць яго рэгулярна, некалькі разоў на содні: супрацоўнікі міліцыі і прыходзяць, і тэлефануюць. Паколькі Ільля жыве адзін, ня з намі, то бачыцца зь ім я магу толькі як яго адвакат, не як сямейнік. Мама яго ўбачыць ня можа — паводле КПК, ён можа бачыцца толькі зь сямейнікамі, што жывуць разам, — расказаў Tut.by Васіль Салей.

17 кастрычніка суседзі Ільлі Салея паведамілі, што палітзьняволены дома. Жыхары дому сказалі, што ён прыехаў каля 19.00 пятніцы ў суправаджэньні бацькоў.

Пасьля 23.00 у кватэру да Салея прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. Зьяўляліся яны там і ў суботу. Суседзі мяркуюць, што такім чынам сілавікі кантралююць, ці дома знаходзіцца Ільля.

Раней зь сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча. Гэта адбылося пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітзьняволенымі 10 кастрычніка. У сустрэчы ўдзельнічалі, сярод іншых, Рабцэвіч, Васкрасенскі і Салей. 19 кастрычніка стала вядома пра перавод на хатні арышт зьняволенага паліттэхноляга Віталя Шклярава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG