Увечары 10 жніўня падчас разгону пратэстаў на Кальварыйскай вуліцы ў Менску гумавая куля трапіла ў нагу журналісткі «Нашай Нівы» Натальлі Лубнеўскай. Баец спэцпадразьдзяленьня «Альфа» ці «Алмаз» наўмысна стрэліў у яе з адлегласьці каля 10 мэтраў, піша НН.
З таго часу Сьледчы камітэт праводзіць праверку, крымінальную справу дагэтуль не пачалі.
Журналістка правяла паўтара месяцы ў шпіталі, цяпер лечыцца амбуляторна і ня можа паўнацэнна працаваць.
«Сьледчы камітэт дэманструе поўную адсутнасьць палітычнай волі для пошуку злачынцы. Баец, які страляе па мірных грамадзянах, мусіць панесьці адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам», — піша «Наша Ніва».
Цяпер выданьню пагражаюць штрафам за тое, што своечасова не паведамілі пра здарэньне ў Белдзяржстрах і Інспэкцыю працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Трое загінулі, 500 выпадкаў катаваньняў, 1800 заяваў пра гвалт — праваабаронцы расказалі пра Беларусь пасьля выбараўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Слова вякнеш — забʼю». Як маладую сямʼю абвінавацілі ў «арганізацыі беспарадкаў» у Менску і ГомліГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жнівень–кастрычнік 2020. Мы — сьведкі. „«Зэкі» з нараў падскочылі ад жаху“. АБНАЎЛЯЕЦЦА