ЭЗ адклікаў частку паслоў зь Менску, — міністар замежных справаў Польшчы

Ілюстрацыйнае фота

Эўразьвяз вырашыў адклікаць зь Менску некаторых паслоў, паведаміў у панядзелак увечары міністар замежных справаў Польшчы Зьбігнеў Раў.

«У кансультацыі з Эўрапейскай службай зьнешніх дзеяньняў і дзяржавамі-чальцамі ЭЗ мы вырашылі адклікаць некаторых акрэдытаваных паслоў у Рэспубліцы Беларусь для кансультацый», — напісаў кіраўнік польскай дыпляматыі ў «Твітэры».

Ён таксама падзякаваў «за салідарнасьць, выказаную з Польшчай і Літвой партнэрамі з ЭЗ».

«Падтрымка беларусаў і іх намаганьні па дэмакратызацыі краіны застаюцца прыярытэтам. Нам патрэбныя каналы сувязі і магчымасьці дзейнічаць на карысьць сувэрэннай і дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь. Любыя спробы стыгматызацыі любой дзяржавы-сябра ЭЗ сустрэнуцца з адназначным і салідарным адказам», — сказаў Раў.

Раней пра адкліканьне свайго пасла зь Менску напісаў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва адклікала амбасадара зь Менску для кансультацый, беларускія паслы ў Літве і Польшчы вярнуліся ў Менск