20 гадоў таму заснавалі партал Tut.by

У рэдакцыі Tut.by

Дзень нараджэньня самы папулярны сайт краіны адзначае ў сытуацыі нечуванага раней перасьледу ўладамі незалежных СМІ.

Мінулы год быў няпростым для тутбаеўцаў.

У траўні на 60-м годзе жыцьця памёр заснавальнік Tut.by Юры Зісер.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даў інфармацыйнае паветра, аднаўляў арганы, падтрымліваў прадпрымальнікаў і культуру. Вялікія праекты і добрыя справы Юрыя Зісера

Ад жніўня Міністэрства інфармацыі вынесла парталу чатыры папярэджаньні і ў выніку з 1 кастрычніка забрала ў яго статус СМІ.

Журналістаў Tut.by затрымлівалі і каралі арыштам.

Рэдактарка Tut.by Марына Золатава не выключае, што партал могуць заблякаваць.

Разам з тым павялічылася аўдыторыя Tut.by на сайце і ў сацыяльных сетках.

«Але самае галоўнае, мы сталі значна больш згуртаванымі і моцнымі», — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце Tut.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжым пазбаўляе беларусаў права на праўду». Ціханоўская пракамэнтавала пазбаўленьне Tut.by статусу СМІ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ і рэдакцыі СМІ запатрабавалі спыніць ціск на прэсу і адклікаць пазоў супраць Tut.by
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод затрыманых сёньня на акцыях пратэсту — 17 журналістаў і два філёзафы