Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод затрыманых сёньня на акцыях пратэсту — 17 журналістаў і два філёзафы

абноўлена

Марш вызваленьня палітвязьняў, Менск, 4 кастрычніка 2020
Марш вызваленьня палітвязьняў, Менск, 4 кастрычніка 2020

Сьпіс затрыманых на акцыях пратэсту 4 кастрычніка ў Беларусі, які прыводзіць праваабарончы цэнтар «Вясна», ужо налічвае больш за 200 асобаў (сьпіс абнаўляецца).

Як паведамляюць праваабаронцы, людзей затрымлівалі ў Менску, Берасьці, Бабруйску, Гомлі, Горадні, Магілёве. Апошнім часам у ліку затрыманых шмат журналістаў.

Сярод затрыманых — філёзафы, муж і жонка Аляксандар Адамянц і Вольга Шпарага. Аляксандар — дырэктар Цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў, Вольга — кіраўніца дасьледчага праекту «Сучаснае грамадзтва, этыка і палітыка», сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

Таксама затрыманыя 17 журналістаў:

  • у Менску — Аляксандар Уладыка (onliner.by, фотакарэспандэнтка), Дар'я Сапранецкая, Алег Шапялюк («Белорусы и рынок»),
  • у Горадні — Екацярына Гардзеева («Народная Воля»), Вольга Камягіна (Tut.bу)
  • у Віцебску – Тацяна Мацьвеева (журналіст TUT.by і БелаПАН), Алесь Пілецкі (журналіст TUT.by і «Народнай Волі»), рэдактар «Народных навінаў Віцебска» Сяргей Серабро.
  • у Бабруйску — Алеся Лацінская і Юры Камісараў (bobr.by), Дзяніс Носаў (БелаПАН) і Марына Малчанава (Белсат),
  • у Магілёве — Аляксандар Асіпцоў (БелаПАН),
  • у Берасьці — Ксенія Пятровіч (галоўны рэдактар выданьня «Бинокль»), Алег Палішчук («Брестская газета»), Ігар Бараноўскі (журналіст, рэдактар газэты «Царква»),
  • у Гомлі — Надзея Пружынская («Сильные новости»).

Большасьць зь іх пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі з РУУСаў, але 5 чалавек засталіся ў ізалятарах да суду па адміністрацыйных працэсах: гэта чатыры бабруйскія журналісты (Алеся Лацінская, Юры Камісараў, Дзяніс Носаў, Марына Малчанава) і гомельская журналістка Надзея Пужынская. На 21.45 ня выпусьцілі з РАУСу берасьцейскага журналіста Ігара Бараноўскага, паведамляе «Радыё Рацыя».

Меркавана, усіх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях, паведамляе БАЖ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG