Што адбывалася ля ізалятара на Акрэсьціна. ФОТА і ВІДЭА

Марш вызваленьня палітвязьняў, 4 кастрычніка, Менск.

Удзельнікі маршу салідарнасьці з палітвязьнямі падышлі да ізалятара на Акрэсьціна з боку праспэкту Жукава. Яны ішлі па праезнай частцы і скандавалі «Верым! Можам! Пераможам!».

Валянтэры спрабавалі не дапусьціць пратэстоўцаў бліжэй як на 500 мэтраў да ізалятара. Тлумачылі гэта тым, што актыўнасьць ня пойдзе на карысьць зьняволеным.

Аднак дэманстранты іх не паслухалі, падышлі нашмат бліжэй. Абмежавальныя памаранчавыя стужкі зьнятыя і складзеныя пад агароджай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Упаў з ложка». СК пракамэнтаваў сьмерць у шпіталі мужчыны, якога з траўмамі прывезьлі з Акрэсьціна

Людзі скандуюць «Выпускай!» Адзін з пратэстоўцаў трымае палец на кнопцы званка ў прахадную.

Журналісты раней бачылі, як на тэрыторыю ізалятара заяжджалі машыны зь сілавікамі.

Далей адбыліся затрыманьні.