Зь Міністэрства замежных справаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ужо звольніліся некалькі дзясяткаў чалавек. Але звальненьні не спыняюцца, піша «Наша ніва».
Паводле выданьня, на гэтым тыдні цэнтральны апарат МЗС пакінула дарадца галоўнага кадравага ўпраўленьня Аляксандра Грыдзюшка — дачка былога генэральнага дырэктара Вялікага тэатру Беларусі Ўладзімера Грыдзюшкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі пратэст — гэта пажар на балоце». Інтэрвію экс-амбасадара Ігара Ляшчэні, які падтрымаў мірныя пратэсты. ВІДЭАРаней яна працавала першым сакратаром амбасады Беларусі ў Латвіі.
Менавіта адтуль нядаўна быў адпраўлены ў адстаўку і пазбаўлены дыпляматычнага рангу амбасадар Васіль Марковіч, а таксама звольненыя два іншыя супрацоўнікі — дарадца-пасланьнік Аляксей Мацюхевіч і старшы дарадца Андрэй Аўраменка.
За выказваньне грамадзянскай пазыцыі дачасна была спыненая супраца з кіраўнікамі ці супрацоўнікамі амбасадаў Беларусі ў Аргентыне, Гішпаніі, Індыі, Славаччыне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Веру ў лепшую будучыню для беларускага народу». Амбасадар у Аргентыне падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі ЛукашэнкіПаводле былога амбасадара Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі, неўзабаве «ідэалягічная зачыстка» ў структуры МЗС закране сама меней тры дзясяткі чалавек.