Міліцыя затрымала супрацоўніцу «Народнай волі», у кватэры правялі ператрус

Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 1 кастрычніка міліцыя прыйшла дадому да мэнэджара ў рэкляме «Народнай волі» Анастасіі Шаркевіч, паведамляе выданьне.

Анастасію Шаркевіч павезьлі ў Фрунзэнскі РУУС Менску. У яе канфіскавалі ноўтбук.

Пасьля 13-ай гадзіны Анастасію Шаркевіч адпусьцілі з РУУС. Ператрус у кватэры і затрыманьне былі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, паведаміла «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Да прыходу ў «Народную волю» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Анастасія Шаркевіч працавала ў «Белтэлерадыёкампаніі», на СТВ і тэлеканале «Мір».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм пазбавіў Tut.by статусу сродку масавай інфармацыі, але партал працягне працу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэпрэсіі супраць журналістаў: раненьні, арышты, аўтазакі, блякаваньне сайтаў, пазбаўленьне акрэдытацый