Арышт баскетбалісткі Леўчанкі і блогера Пальчыса, Мэркель пацьвердзіла будучую сустрэчу зь Ціханоўскай. Найважнейшае за 30 верасьня

Алена Леўчанка на Маршы справядлівасьці, Менск, 20 верасьня 2020

Адміністрацыйны арышт баскетбалісткі Леўчанкі і блогера Пальчыса, Мэркэль пацьвердзіла будучую сустрэчу зь Ціханоўскай. Найважнейшае за 30 верасьня

У ЗША пачалі заканадаўчы працэс, які прывядзе да новых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША прапанавалі праект пашырэньня Акту аб дэмакратыі ў Беларусі: санкцыі да кіраўнікоў Беларусі, членаў іх сем'яў і да Расеі

Судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Запасьнік пакарала баскетбалістку Алену Леўчанку 15 суткамі арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самую вядомую беларускую баскетбалістку асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у маршах пратэсту

Зьніклага блогера Эдуарда Пальчыса арыштавалі на 30 сутак, ён адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера Пальчыса арыштавалі на 30 сутак


Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева, асуджаных у Маладэчне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьявіліся яшчэ два палітвязьні, агулам іх больш за 70

Tut.by, пазбаўлены статусу СМІ, будзе працягваць працаваць як інтэрнэт-рэсурс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм пазбавіў Tut.by статусу сродку масавай інфармацыі, але партал працягне працу

Сьвятлана Ціханоўская прызначыла сваім прадстаўніком па правах чалавека вядомага юрыста Гары Паганяйлу, прадстаўніком у эканамічных рэформах — Алеся Аляхновіча, віцэ-прэзыдэнта Аналітычнага цэнтру CASE.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская фармуе сваю каманду, прызначыла прадстаўнікоў у правах чалавека і эканамічных рэформах


Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі зьняпраўдзіў зьвесткі пра тое, што касьцёл у Беларусі нібыта выкарыстоўваецца зьнешнімі сіламі ў палітычных мэтах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Юры Касабуцкі абверг заявы расейскай выведкі пра выкарыстаньне касьцёлу ў палітычных мэтах 

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзіла будучую сустрэчу з экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлерка ФРГ Мэркель пацьвердзіла сустрэчу зь Ціханоўскай

Прадстаўнікі Ўкраіны ў афіцыйных кантактах з Аляксандрам Лукашэнкам будуць называць яго толькі па імені і прозьвішчы, без указаньня пасады кіраўніка беларускай дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйна Кіеў будзе зьвяртацца да Лукашэнкі па імі, без указаньня пасады