Рым заклікаў захоўваць кантакты зь Менскам і адзначыў важную ролю ў гэтым Масквы

Люіджы Ды Маё

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Італіі Люіджы Ды Маё падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампэо, паведамляе ТАСС.

«Мы непахісныя ў асуджэньні рэпрэсіяў з боку ўладаў Беларусі. Але неабходна захоўваць прагматызм і не перарываць каналаў дыялёгу зь Менскам. Расея павінна адыгрываць канструктыўную ролю ў гэтым дыялёгу», — сказаў Ды Маё.

Раней пра важнасьць ролі Расеі ў вырашэньні палітычнага крызісу ў Беларусі казаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

1–2 кастрычніка адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў Эўразьвязу. Адным з пунктаў парадку дня будзе пытаньне аб санкцыях адносна Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Францыі Макрон выказаўся ў Вільні пра мірны пераход улады ў Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і яго сілавога атачэньня