Шматдзетную маці з Гомля, у якой арыштавалі мужа і забралі дзяцей, пакаралі штрафам

Натальля Сьняжкова зь дзецьмі

30 верасьня суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў штрафам шматдзетную маці Натальлю Сьняжкову.

Яе судзілі за ўдзел у маршы пратэсту 27 верасьня. У жанчыны забралі мужа — у крымінальнай справе, нібыта за гвалт над міліцыянтам. Яе дваіх малодшых дзяцей забралі ў прытулак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці і бацьку затрымалі, дзеці ў прытулку. Што адбылося са шматдзетнай сям’ёй у Гомлі пасьля акцыі

Адвакат і валянтэры спрабавалі трапіць на суд да Натальлі Сьняжковай, але не пасьпелі. Пасьля суду жанчыну зноў некуды зьвёз міліцэйскі аўтамабіль. 20-гадовая дачка сёньня пакінула Беларусь, бо яе зь невядомай прычыны шукала міліцыя.

Пазьней Натальля Сьняжкова вярнулася дамоў і забрала дзяцей з прытулку.