Раптоўная інаўгурацыя Лукашэнкі, масавыя акцыі пратэсту з нагоды інаўгурацыі. Найважнейшае за 23 верасьня

Менск, 23 верасьня

Раптоўная інаўгурацыя Лукашэнкі, масавыя акцыі пратэсту з нагоды інаўгурацыі, непрызнаньне Лукашэнкі прэзыдэнтам шэрагам краінаў. Найважнейшае за 23 верасьня

У Менску ў палацы Незалежнасьці прайшла цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яна не трансьлявалася па дзяржаўным радыё і телебачаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я не магу, ня маю права кінуць беларусаў». Што сказаў Лукашэнка падчас інаўгурацыі

Увечары ў Менску і шэрагу іншых гарадоў адбыліся масавыя акцыі пратэсту, выкліканыя інаўгурацыяй. Праваахоўныя органы жорстка дзейнічалі супраць пратэстоўцаў, у Менску былі ўжытыя вадамёты і пярцовы газ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі разагналі пратэст каля стэлы. Людзі выйшлі ў розных раёнах Менску і ў іншых гарадах. Што адбываецца 23 верасьня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні ў дзень таемнай інаўгурацыі. Абнаўляецца

Ціханоўская: Так званая інаўгурацыя — фарс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Сёньня Лукашэнка проста пайшоў на пэнсію»

Латушка: Гэта больш нагадвае сходку злодзеяў для каранацыі чарговага «злодзея ў законе».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка: «Ад сёньня Лукашэнка больш не прэзыдэнт Беларусі, заклікаем пачаць акцыю непадпарадкаваньня»

Данія, Літва, Латвія, Нямеччына, Славаччына, Польшча, Чэхія і Эстонія пасьля інаўгурацыі заявілі, што не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія краіны ўжо не прызналі Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Абнаўляецца

Крэмль лічыць выключна ўнутранай справай Беларусі прызначэньне даты ўступленьня на пасаду Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі заявілі, што дата інаўгурацыі Лукашэнкі — унутраная справа Беларусі, Пуцін у Менск не зьбіраецца 

Супраць рэдактара газэты «Наша ніва» Ягора Марціновіча распачатая крымінальная справа па артыкуле «Паклёп». У яго дома прайшоў ператрус, ён затрыманы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар «Нашай нівы» ў ізалятары, яго падазраюць у паклёпе на намесьніка кіраўніка МУС

Адвакат PandaDoc Антон Гашынскі атрымаў пастанову сьледчага пра зьняцьцё арышту з рахункаў менскага офісу кампаніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнялі арышт з рахункаў менскага офісу PandaDoc

Расея перакінула ў Беларусі батальённа-тактычную групу Іванаўскага злучэньня ПДВ у рамках сумесных вучэньняў «Славянскае братэрства —​ 2020».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея перакінула ў Беларусь трэці батальён дэсантнікаў для адпрацоўкі «зьнішчэньня ўмоўных незаконных узброеных фармаваньняў»

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прагназуе вялікую міграцыйную хвалю ў эўрапейскія краіны ў выпадку абвастрэньня палітычнага крызісу ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі пра палітычны крызіс у Беларусі: Эўропу чакаюць сотні тысяч уцекачоў