Чым запомніўся дзень 22 верасьня 2020 у Беларусі?
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, выступіў супраць збору подпісаў за адкліканьне зь япіскапскай катэдры архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік БПЦ загадаў спыніць збор подпісаў супраць горадзенскага архіяпіскапа, які асудзіў гвалт уладаўСтудэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш сьмелых людзей» на знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Студэнты БДУІР выйшлі на «Марш сьмелых людзей». Вядома пра аднаго затрыманага. ВІДЭА«Мы не разглядаем Уладзівасток як нейкі далёкі і чужы горад. Мы часта ўспамінаем аб сваёй Айчыне ад Берасьця да Ўладзівастоку. Так што вы жывяце ў нашай Айчыне», — сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага Прыморскага краю Алегам Кажамякам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка заявіў, што яго айчына — «ад Берасьця да Ўладзівастоку»Вакаліста Gods Tower Наважылава пакаралі 8 суткамі арышту за канцэрт у парку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вакаліста Gods Tower Наважылава пакаралі 8 суткамі арышту за канцэрт у паркуПінскага журналіста Андрэя Якімуша 22 верасьня асудзілі на 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасьня, якую ён асьвятляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пінскага журналіста асудзілі на 10 сутак арышту за акцыю пратэсту, якую ён асьвятляўЛідэра страйкоўцаў «Беларуськалію» Анатоля Бокуна пакаралі 25 суткамі арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лідэра страўкоўцаў «Беларуськалію» Анатоля Бокуна пакаралі 25 суткамі арыштуУ горадзенскім драмтэатры пасьля звальненьня акторкі адмянілі сёньняшні спэктакль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У горадзенскім драмтэатры пасьля звальненьня акторкі адмянілі сёньняшні спэктакль. Да тэатру прыехаў АМАПУ Менску затрымалі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Перад гэтым студэнты зладзілі акцыю пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Студэнты БДТУ зладзілі акцыю пратэсту, двое затрыманыя і чакаюць суду ў ізалятары