Вакаліста Gods Tower Наважылава пакаралі 8 суткамі арышту за канцэрт у парку

Вакаліст Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў з жонкай Інай. Архіўнае фота.

Пра вырак Наважылаву Свабодзе паведаміў Алесь Таболіч, вакаліст гурту Znich.

Уладзіслава Наважылава (вядомага пад мянушкай Lesley Knife) затрымалі 19 верасьня пасьля канцэрту на менскай вуліцы Ангарскай разам з Аляксандрам Памідоравым.

Учора Памідораву прысудзілі тыя ж 8 дзён арышту — за «несанкцыянаваную акцыю» (арт.23.35 КаАП РБ).

Яны зладзілі выступ у рамках папулярных дваровых канцэртаў. У нейкі момант прыехалі аўтобусы без апазнавальных знакаў. Паводле сьведак, высадзіўся дэсант з паўсотні чалавек у цывільным і невядомых у форме без апазнавальных знакаў. Музыкаў затрымалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыку Памідорава пакаралі 8 суткамі арышту за дваровы канцэрт