Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыку Памідорава пакаралі 8 суткамі арышту за дваровы канцэрт 


Музыкі Аляксандар Памідораў і Піт Паўлаў на канцэрце перад прахадной МТЗ.

Выканаўца і шоўмэн Аляксандар Памідораў асуджаны на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён быў затрыманы 19 верасьня пасьля імправізаванага канцэрту на менскай вуліцы Ангарскай.

Рок-музыку Аляксандра Памідорава і заснавальніка гомельскага мэтал-гурту Gods Tower Уладзіслава Наважылава сілавікі схапілі падчас «зачысткі» лесапаркавай зоны побач з дамамі на Ангарскай.

Як расказала жонка Ўладзіслава, муж падвёз на машыне да месца збору Аляксандра Памідорава, які быў заяўлены «хэдлайнэрам» папулярных апошнім часам «дваровых канцэртаў». Пасьля выступу яны зьбіраліся зьяжджаць, але ў гэты момант зьявіліся аўтобусы без апазнавальных знакаў.

Паводле сьведак, высадзіўся дэсант з паўсотні чалавек у цывільным і невядомых у форме. Музыкаў затрымалі і адправілі ў турму на Акрэсьціна. Іна Наважылава дагэтуль высьвятляе, дзе іх аўтамабіль.

Суду над Уладзіславам Наважылавым яшчэ не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG