Казкі Лукашэнкі пра NATO. Дыскусія экспэртаў

Аляксандр Лукашэнка наведвае ваенныя вучэньні ля Гарадні 22 жніўня 2020 году.

Лукашэнка папрасіў у Пуціна новыя віды ўзбраеньняў. Супраць каго трэніруюцца падчас вучэньняў расейская і беларуская арміі? Супраць «зьнешняй пагрозы» ці супраць унутранай апазыцыі? Што за «міратворчая апэрацыя», адпрацоўка якой зьяўляецца мэтай маючых адбыцца ў кастрычніку вучэньняў АДКБ на тэрыторыі Беларусі?

У эфіры расейскай Свабоды гэта абмяркоўваюць ваенныя экспэрты Аляксандр Гольц і Павел Фельгенгауэр, дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Літвы, экс-міністрка абароны Літвы Раса Юкнявічэне і расейскі палітоляг Станіслаў Бышок і вядучая Алена Рыкаўцава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін і Лукашэнка маюць намер праводзіць сумесныя вучэньні штомесяц