Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пуцін абгаварыў беларускае пытаньне з Макронам

  • БелаПАН

Пуцін і Макрон на саміце ў Парыжы, 10 сьнежня 2019. Архіўнае фота

Макрон заявіў Пуціну пра неабходнасьць палітычнага вырашэньня беларускага пытаньня з улікам «глыбокіх спадзяваньняў» народу.

Крызіс у Беларусі павінен быць вырашаны палітычным шляхам з улікам «глыбокіх спадзяваньняў» народу і без умяшаньня звонку, заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Елісейскага палаца.

Гутарка адбылася перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы.

Раней прэс-служба Крамля па выніках размовы лідэраў Расеі і Францыі паведаміла: «Пры абмене думкамі па Беларусі пацьверджаная прынцыповая расейская пазыцыя аб недапушчальнасьці любых спроб умяшаньня ва ўнутраныя справы гэтай сувэрэннай дзяржавы і зьнешняга націску на легітымныя ўлады».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэмль стаміўся выгандлёўваць у Менска любую дробязь». Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін?