Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крэмль стаміўся выгандлёўваць у Менска любую дробязь». Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін?


Аляксандар Лкашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 14 верасьня 2020
Аляксандар Лкашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 14 верасьня 2020

Якія папярэднія вынікі сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Якія эканамічныя праблемы Беларусі вырашыць крэдыт у 1,5 млрд даляраў? Навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі?

На гэтыя пытаньні адказваюць палітолягі: зь Менску — Арсені Сівіцкі, з Масквы — Максім Самарукаў.

Самарукаў: У Крамля ёсьць свой плян рэформы Канстытуцыі ў Беларусі. Яна патрэбная таму, што Крэмль стаміўся выгандлёўваць у Лукашэнкі любую дробязь. Хай у Беларусі будзе калектыўнае кіраўніцтва, якое спрачаецца паміж сабой, якое ня ўпэўненае ў сваёй папулярнасьці ў краіне і для якога найлепшае апірышча — добразычлівае стаўленьне Крамля.

Максім Самарукаў
Максім Самарукаў

Каб яны былі занятыя ўнутранымі спрэчкамі, а не шматвэктарнасьцю. А калі пакінуць Лукашэнку зь яго паўнамоцтвамі, то празь некалькі месяцаў ён прыйдзе ў сябе ад крызісу і зноў пачне манэўраваць, нечага патрабаваць, «кідаць».

А пры рэформе ў парлямэнце будуць засядаць прарасейскія партыі, ва ўрадзе — прарасейскія міністры і Лукашэнка ўжо ня зможа так лёгка дамагчыся ад іх таго, што яму трэба.

Некалькі гадоў Лукашэнка яшчэ пратрымаецца. А хто ж правядзе рэформу? Хутка замяніць яго крэатурай Расеі — гэта лішнія рызыкі. Лукашэнка — непапулярны прэзыдэнт. Ён быў цяжкім перамоўшчыкам для Масквы, таму што ён не Масквой быў прызначаны. Лукашэнка ўжо ня можа дзяржапарату і сілавікам гарантаваць бязьбедную будучыню. І яны будуць шукаць новага гаранта. А які тут рэальны варыянт? Толькі Крэмль.

Сівіцкі: Крэмль будзе настойваць на вельмі жорсткіх тэрмінах гэтай канстытуцыйнай рэформы. Яе мэта, пажаданая для Крамля — дэцэнтралізацыя ўлады і пераход на мадэль «кіраванай дэмакратыі», пераход ад супэрпрэзыдэнцкай на ці то парлямэнцкую, ці то парлямэнцка-прэзыдэнцкую. Крэмль можа вельмі лёгка стварыць некалькі партыяў, адну зь іх ён, гледзячы па ўсім, ужо стварае — гэта партыя «Вместе» Бабарыкі. У бліжэйшы час будуць агучаныя пляны стварэньня яшчэ некалькіх прарасейскіх партыяў.

Арсені Сівіцкі
Арсені Сівіцкі

Прарасейскасьць — гэта ня значыць «рускамірнасьць». Вонкавыя чыньнікі спрыяюць гэтаму пляну. Лукашэнка за апошні месяц стаў абсалютна таксычнай фігурай для заходніх сталіцаў.

Ёсьць адчуваньне, што Крэмль атрымаў carte blanche ад Парыжу, Бэрліну і нават Вашынгтону на такую прымусовую дэмакратызацыю ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG