«Мы за вас! Мы разам!» Бацькі студэнтаў МДЛУ запісалі відэазварот у падтрымку дзяцей

МДЛУ, Менск

У відэароліку гучаць словы, што бацькі ня могуць маўчаць, калі іх дзеці не адчуваюць сябе ў бясьпецы, а абарона не зьяўляецца надзейнай.

На мінулым тыдні каля будынку Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту студэнты правялі акцыю салідарнасьці. Прыйшлі сілавікі і пачалі затрымліваць студэнтаў. Пазьней людзі ў масках зьявіліся і ў самім будынку ўнівэрсытэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лінгвістычным унівэрсытэце студэнтаў затрымалі пасьля выкананьня «Марсэльезы». Адміністрацыя: гэта ня мы выклікалі сілавікоў

Рэктар МДЛУ патлумачыла затрыманьні «несанкцыянаванай акцыяй» зь «лёзунгамі і недзяржаўнай сымболікай»

Што ў звароце сказалі бацькі:

  • «Нас вучылі ў школе „Ня сунься — атрымаеш“. І мы маўчалі».
  • «Нам унушалі ва ўнівэры „Будзь як усе — і выпусьцісься без праблемаў“. І мы пераконваліся сябе — так, так будзе спакайней».
  • «Нам намякалі ў калектыве: „Уступі, падтрымай каго трэба“. І мы, бывала, ішлі на вывучаны кампраміс».
  • «Але мы абяцалі, што з нашымі дзецьмі такога не паўторыцца».
  • «Пад нашай абаронай яны вырастуць асобамі, вольнымі ад догмаў і фальшывых каштоўнасьцяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля захопу студэнтаў АМАПам Міністэрства адукацыі ўзмацняе кантроль за доступам у ВНУ