Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля захопу студэнтаў АМАПам Міністэрства адукацыі ўзмацняе кантроль за доступам у ВНУ


Акцыя салідарнасьці са студэнтамі МДЛУ, Менск, 4 жніўня.
Акцыя салідарнасьці са студэнтамі МДЛУ, Менск, 4 жніўня.

Міністар Ігар Карпенка прыняў рашэньне ўзмацніць захады бясьпекі навучэнцаў і работнікаў ва ўстановах адукацыі.

«Міністар адукацыі сёньня даў даручэньні, якія тычацца арганізацыі бясьпекі навучэнцаў, прафэсарска-выкладчыцкага складу, работнікаў установаў пры арганізацыі навучальнага працэсу і знаходжаньні ў будынках і на тэрыторыі ўстановаў адукацыі», — паведаміла прэс-служба ведамства ў суботу.

Згодна з даручэньнямі Карпенкі будуць прыняты дадатковыя захады дзеля ўзмацненьня кантролю доступу староньніх асобаў ва ўстановы адукацыі, а таксама іншыя крокі для ўмацаваньня рэжыму бясьпекі ў іх. Таксама будзе арганізавана ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, у тым ліку органаў аховы правапарадку.

«Адпаведны ліст накіраваны ва ўсе ўстановы адукацыі», — адзначылі ў міністэрстве.

Напярэдадні ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце (МДЛУ) студэнтаў затрымалі пасьля таго, як група навучэнцаў прасьпявала «Марсэльезу». Як сьведчаць відэазапісы, распаўсюджаныя ў сацыяльных сетках, студэнтаў затрымлівалі людзі як у цывільным, так і з надпісам на сьпіне «ОМОН».

Пры гэтым відаць, што адміністрацыя ўнівэрсытэту бязьдзейнічала і не перашкаджала затрыманьням, якія адбываліся ў грубай форме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG