Калесьнікава пры спробе гвалтоўнага вывазу зь Беларусі парвала свой пашпарт, — «Інтэрфакс-Украіна»

Марыя Калесьнікава

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава не перасекла мяжу Ўкраіны, бо пры спробе ейнага гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» з спасылкай на інфармаваную крыніцу.

«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Ўкраіны», — сказаў суразмоўца агенцтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта ня быў добраахвотны выезд». Ва Ўкраіне абвяргаюць, што затрымалі сяброў Каардынацыйнай рады

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памежны камітэт: Калесьнікаву затрымалі на мяжы з Украінай. Крыніца: яна парвала пашпарт пры спробе вывазу