Крэмль упершыню пракамэнтаваў «перахопленую размову» Ніка і Майка

Дзьмітрый Пяскоў

У Крамлі азнаёміліся з запісам тэлефоннай размовы пра Аляксея Навальнага, якая была апублікаваная на беларускім тэлебачаньні, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Безумоўна, мы мелі магчымасьць лёгка азнаёміцца з матэрыялам СМІ. Ну, напэўна, ня нам судзіць аб карыснасьці і каштоўнасьці дадзенага запісу. Гэта, хутчэй, праца спэцыяльных службаў, што яны і робяць», — сказаў Пяскоў журналістам у панядзелак.

Адказваць на пытаньне пра давер да гэтага запісу Пяскоў ня стаў і спаслаўся ізноў на тое, што гэта праца спэцслужбаў.

Перахоплены, нібыта, беларускай выведкай аўдыёзапіс, быў апублікаваны 4 верасьня дзяржаўнымі тэлеканаламі. У ёй сьцьвярджаецца, што расейскі палітык Аляксей Навальны ня быў атручаны, а ўся справа вакол яго арганізаваная наўмысна, каб пакараць Пуціна за падтрымку Лукашэнкі пасьля выбараў. Упершыню пра гэты запіс заявіў сам Лукашэнка падчас сустрэчы з расейскім прэм'ерам Мішусьціным.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі экспэрт даказаў штучнасьць «перахопленай размовы» Ніка і Майка пра Навальнага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Как перестать орать?». Што расейскія карыстальнікі Твітэру пішуць пра «размову Варшавы і Бэрліну»