Менск: Калючым дротам абгарадзілі стэлу і Палац Рэспублікі

Belarus -- Barbed wire stretched around the stele

У цэнтар Менску рушылі калёны патэстоўцаў з Аўтазаводу, Партызанскага праспэкту, Лошыцы, Новай Баравой, Сухарава. На чыгуначным вакзале грае песьня Цоя «Перемен».

У цэнтры Менску ўжо ачапілі калючым дротам стратэгічныя аб’екты — стэлу ля музэя гісторыі вайны і Палац Рэспублікі. Там стаяць вайскоўцы.

Паўсюль згрупаваныя міліцыянты і вайскоўцы, перадае карэспандэнт Свабоды.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каляровыя рэвалюцыі, тэрарызм, наркатрафік». Міністар абароны Хрэнін пералічыў пагрозы Беларусі

Тым часам ужо закрылі на ўваход і на выхад цэнтральныя станцыі мэтрапалітэну: плошча Леніна, плошча Якуба Коласа, плошча Перамогі, Кастрычніцкая/Купалаўская.