Пуцін затэлефанаваў Лукашэнку ў дзень нараджэньня апошняга

Плякат у руках адной з пратэстоўцаў у Санкт-Пецярбургу пасьля атручваньня палітыка Аляксея Навальнага

Афіцыйныя СМІ паведамляюць, што 30 жніўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і ягонага расейскага калегі Ўладзіміра Пуціна.

Падрабязнасьці гутаркі не ўдакладняюцца. Ня выключана, што Пуцін павіншаваў беларускага кіраўніка — сёньня яму споўнілася 66 гадоў, 26 зь іх ён знаходзіцца ва ўладзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для Лукашэнкі

Апошнім часам Лукашэнка перамаўляецца з Пуціным рэгулярна. У прыватнасьці, расказвае яму пра «натаўскую пагрозу», якая пасьля Беларусі нібыта можа перакінуцца на Расею. Польшча, Літва і NATO адмаўляюць, што нясуць хоць нейкую пагрозу Беларусі.

У сваю чаргу гаспадар Крамля паабяцаў стварыць зь ліку расейскіх праваахоўнікаў «сілавы рэзэрв» для Беларусі, які будзе задзейнічаны ў выпадку эскаляцыі канфлікту.