Сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава заявіла, што прызначаць новы ўрад да інаўгурацыі новага прэзыдэнта было парушэньнем закону.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў урад 19 жніўня.
Калесьнікава таксама адзначыла, што паводле 106-га артыкула Канстытуцыі прэмʼер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў, а такой згоды не было.
Таму на цяперашні момант новы ўрад прызначаны прэзыдэнтам з парушэньнем заканадаўства. Статус ураду спрэчны, заявіла Калесьнікава ў сваім відэазвароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сябру Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай прысудзілі 10 сутак арыштуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Латушка пасьля допыту ў Сьледчым камітэце заявіў, што дзейнасьць Каардынацыйнай рады працягнеццаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мы больш ня апазыцыя. Нас цяпер большасьць». Ціханоўская празь відэасувязь выступіла перад дэпутатамі ЭўрапарлямэнтуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лідэру страйкаму МТЗ і сябру Каардынацыйнай рады Дылеўскаму прысудзілі 10 сутак арышту