Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябру Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай прысудзілі 10 сутак арышту


Вольга Кавалькова
Вольга Кавалькова

Даверанай асобе Сьвятланы Ціханоўскай і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).

Вольгу Кавалькову вінавацілі ў тым, што яна заклікала да страйку і парушыла закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Вяў працэс праз скайп судзьдзя суду Заводзкага раёну Дзьмітрый Астапенка. Сама Вольга Кавалькова знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна.

Раніцай 24 жніўня сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной Менскага трактарнага заводу супрацоўнікі АМАПу і зьмясьцілі ў аўтазак.

Лідэру страйкавага камітэту Менскага трактарнага заводу і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргею Дылеўскаму Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG