Трампа афіцыйна вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў

Дональд Трамп

Дональд Трамп афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША на выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 году. Цырымонія вылучэньня прайшла ў першы дзень працы Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі ў горадзе Шарлат (штат Паўночная Караліна).

Удзельнікі зьезду ня будуць выносіць на галасаваньне афіцыйную плятформу Рэспубліканскай партыі на 2020 год. У аднагалосна прынятай рэзалюцыі гаворыцца, што партыя працягне актыўна падтрымліваць праграму прэзыдэнта «Амэрыка перадусім».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канкурэнт Трампа падтрымаў беларусаў