Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канкурэнт Трампа падтрымаў беларусаў


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Джо Байдэн, віцэ-прэзыдэнт ЗША пры Бараку Абаму і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2020 году, падтрымаў беларусаў.

«Адважныя грамадзяне Беларусі дэманструюць, што іх галасы ня будуць заглушаныя ні тэрорам, ні катаваньнямі, — напісаў Байдэн у Twitter. — Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць заклік Сьвятланы Ціханоўскай да сумленных выбараў. Расеі трэба казаць, каб яна ня ўмешвалася — гаворка ідзе не пра геапалітыку, а пра права выбіраць сваіх лідэраў».

Раней з кароткім камэнтаром пра сытуацыю ў Беларусі выступіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Дэмакратычная партыя 19 жніўня падчас свайго зьезду онлайн афіцыйна вылучыла былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2020 году. Вылучэньне было пацьверджанае падчас 30-хвіліннай пераклічкі прадстаўнікоў усіх 57 штатаў і тэрыторыяў на другі дзень партыйнага зьезду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG