Гамельчукі падалі калектыўную скаргу ў Сьледчы камітэт на міліцэйскі гвалт

Разьвітаньне з Аляксандрам Віхорам

840 жыхароў Гомля падпісаліся пад зваротам у гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць міліцыі.

Заяўнікі патрабуюць ад сьледчых распачаць крымінальную справу паводле артыкулу 128 КК — злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне адмовіліся паказваць цела сына». У Гомлі пасьля затрыманьня памёр 25-гадовы хлопец

Пад будынкам камітэту сабраліся жыхары гораду, якія трымалі плякаты з партрэтам Аляксандра Віхора, памерлага пасьля затрыманьня міліцыяй пры разгоне пратэстаў супраць несумленных выбараў прэзыдэнта 9 жніўня.