11 чалавек затрымалі ў Маскве на акцыі салідарнасьці зь беларусамі

Акцыя салідарнасьці ў Маскве

У Маскве паліцыя затрымала прынамсі 11 чалавек, якія выйшлі да беларускай амбасады на акцыю салідарнасьці з тымі, хто пратэстуе супраць Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.

Праваабарончы праект «ОВД Инфо» паведамляе, што адзін з затрыманых — музыкант групы Rodonitza, якога, паводле яго слоў, адвялі ў аўтазак за бел-чырвоную футболку.

Па дадзеных СМІ, усяго да беларускай амбасады на вуліцы Пакроўка выйшлі звыш ста чалавек. МбХ-Медыя адзначае, што ў акцыі ўзяла ўдзел сьпявачка Анжаліка Агурбаш. Яна родам зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пазыцыя робіцца больш жорсткай». Як глядзіць Масква на беларускі палітычны крызіс