ААН стараецца дагрукацца да беларускіх уладаў

Фота зьбіцьця на Акрэсьціна

Афіцыйны прадстаўнік Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Менску пра абсалютную забарону катаваньняў і заклікала да незалежнага расьсьледаваньня.

«Мы нагадваем уладам Беларусі пра абсалютную забарону катаваньняў і паўтараем заклік, зроблены на мінулым тыдні Вярхоўным камісарам, да неадкладнага дбайнага незалежнага і бесстароньняга расьсьледаваньня ўсіх сьцьвярджэньняў аб парушэньнях правоў чалавека. У іх лік уваходзіць гібель чатырох чалавек у выніку траўмаў, атрыманых падчас акцый пратэсту», — гаворыцца ў заяве.

У Беларусі афіцыйна пацьверджаная сьмерць падчас пратэстаў двух чалавек, яшчэ адзін памёр праз суткі пасьля затрыманьня. Праваабаронцы паведамлялі аб пяці загінулых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС разьмясьціла замову на рамонт 290 электрашокераў на суму каля 16 тысяч рублёў

«Працягваюць зьяўляцца паведамленьні аб шырокамаштабных катаваньнях і жорсткім абыходжаньні з затрыманымі, у тым ліку з журналістамі, і асабліва зь дзецьмі, што выклікае трывогу. Мы занепакоеныя тым, што, як паведамляецца, на сёньняшні дзень не было зроблена ніякіх дзеяньняў па расьсьледаваньні гэтых паведамленьняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасьці», – гаворыцца ў заяве.

Ліз Трасэль таксама заклікала беларускія ўлады перагледзець сваю пазыцыю па супрацоўніцтве з адмысловым дакладчыкам ААН па Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «АМАП не даваў нам вывозіць людзей з Акрэсьціна». Страшны аповед мэдыка аб працы ў турме. ВІДЭА