БелТА: Макей падзякаваў ЗША за падтрымку незалежнасьці Беларусі

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джук, архіўнае фота

З ініцыятывы амэрыканскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Дэйвідам Гэйлам, паведамляе БелТА з спасылкай на прэсавую службу МЗС.

«Суразмоўцы абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, якая склалася пасьля выбараў, а таксама абмяняліся думкамі адносна пэрспэктываў далейшага двухбаковага ўзаемадзеяньня», — расказалі ў міністэрстве.

Паводле прэсавай службы МЗС, Уладзімер Макей падзякаваў амэрыканскаму боку за нязьменную падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паўла Севярынца, якога заўтра чакалі на волі пасьля 75 сутак арышту, завялі крымінальную справу