Павал Латушка: «Мы хочам, каб пачаўся працэс зьменаў»

Павал Латушка

Дырэктар Купалаўскага тэатру, былы пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі Павал Латушка ўзяў удзел у маршы Свабоды ў Менску.

Падчас акцыі ў інтэрвію TUT.BY ён заявіў:

«Менск ня бачыў такога, краіна ня бачыла такой колькасьці людзей, якія сёньня выйшлі для таго, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. Фактычна мы сёньня можам канстатаваць, што ў Беларусі ствараецца грамадзянская плятформа, і ў яе аснову павінны быць пакладзены наступныя прынцыпы: не — гвалту, так — праву, так — заканадаўству, так — выкананьню законаў у нашай краіне. Наступны прынцып — мы хочам пераменаў, трансфармацый, каб пачаўся працэс зьменаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «26 гадоў кашмару павінна скончыцца!». Рэзалюцыя мітынгу ўдзельнікаў Маршу свабоды