«Белая Русь» арганізоўвае мітынг у падтрымку Лукашэнкі, людзей звозяць у Менск. ВІДЭА

У Менск звозяць людзей на мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Ён прызначаны апоўдні каля Дому ўраду. Празь дзьве гадзіны там жа зьбіраюцца прыхільнікі пераменаў.

Як паведамляюць чытачы Свабоды і парталу Tut.by, пасажыры аўтобусаў з калёнаў, камусьці прапанавалі прэміі і адгулы, некаму прыгразілі ў выпадку адмовы звальненьнем і пазбаўленьнем месцаў у інтэрнатах. Зафіксавалі сотні падобных скаргаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дыктатар надакучыў, і супраць яго паўстаў народ. Ніякай ролі Расеі тут няма». Расейскі палітоляг пра «сьлед Крамля» ў пратэстах у Беларусі

Зь некаторых гарадоў нават пусьцілі адмысловыя цягнікі, каб даставіць масоўку. Да прыкладу, зь Берасьця ў Менск заплянаванае прыбыцьцё саставу зь 19 вагонамі.

Як паведамілі чытачы Свабоды, а 6-й раніцы на сталіцу выправілася аўтобусная калёна зь Віцебску, яе суправаджае эскорт ДАІ. Бюджэтнікі наракаюць, што ў ход ідуць самыя «брудныя» мэтады шантажу супраць тых, хто спрабаваў адмовіцца.