З ізалятара ў Менску вызвалілі каля 100 чалавек

Сваякі затрыманых каля ізалятара на Акрэсьціна ў Менску 12 жніўня

З цэнтра ізаляцыі прапарашальнікаў на 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску уначы 13 жніўня вызвалілі каля 100 удзельнікаў акцый пратэстаў.

Прозьвішчы вызаваленых дае тэлеграм-канал «Акрэсьціна сьпісы».

Пэўна, гэта тыя, каго затрымалі ўначы на 10 жніўня і пазьней асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту.

Зьявіліся паведамленьні пра вызваленьне людзей у Жодзіне і Гомлі, паведамляе БелаПАН.

Сярод іншых адпусьцілі Крысьціну Вітушку, якой падчас зьняволеньня не дазвалялі перадаць жыцьцёва неабходных лекаў ад цукровага дыябэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёрты дзень пратэстаў у Беларусі. Асноўнае
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманай Крысьціне Вітушцы не даюць жыцьцёва неабходных лекаў