Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы»: выбары прайшлі без парушэньняў

10 жніўня дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Георгій Рапота заявіў, што выбары ў Беларусі прайшлі без парушэньняў.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі 10 жніўня дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Георгій Рапота заявіў, што «выбары прайшлі «на добрым арганізацыйным узроўні». Ягоныя словы цытуюць «Мінск-навіны».

«З пункту гледжаньня канстытуцыйных нормаў парушэньняў ня выяўлена», — паведаміў Георгій Рапота.

9 жніўня на выбарах прэзыдэнта назіральнікі паведамілі пра шматлікія парушэньні, на некаторых участках людзям даводзілася шмат гадзін чакаць, каб прагаласаваць. Недзе прагаласаваць проста не пасьпелі.

Уначы з 9 на 10 жніўня ў Менску адбыліся акцыі пратэсту, разагнаныя міліцыяй і ўнутранымі войскамі з ужываньнем гумавых куляў, вадамётаў і сьвятлашумавых гранатаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца «Вясны» паведаміў пра гібель чалавека падчас пратэсту ў Менску. МУС зьняпраўджвае
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі