Праспэкт Пераможцаў у Менску: выбухі сьвятлашумавых гранатаў, дзясяткі затрыманых

Выбарчы плякат каля стэлы «Менск — горад герой»

Адбываецца маніфэстацыя на праспэкце Пераможцаў у Менску. Узарваліся 3-4 сьвятлашумавыя гранаты, дзясяткі чалавек затрыманыя, людзі падыходзяць з боку Нямігі.

Перадаюць нашыя карэспандэнты Алег Грузьдзіловіч і Іна Студзінская з праспэкту Пераможцаў.

Былі ўзарваныя агулам каля 8-10 сьвятлашумавых гранат. Працягваецца супрацьстаяньне маніфэстантаў і сілаў правапарадку. Некалькі дзясяткаў чалавек затрыманыя. Да месца маніфэстацыі пад'ехалі некалі «хуткіх», яны аказваюць дапамогу людзям, пацярпелым ад выбухаў гранатаў, у аднаго маніфэстанта пашкоджаная рука.

Некалькі соцень пратэстоўцаў міліцыя адцясьніла ад палацу спорту ў бок вуліцы Няміга. Людзі працягваюць падыходзіць з боку Нямігі. Да Нямігі таксама назіраецца рух людзей па вуліцы Багдановіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі