З раніцы 9 жніўня праблемы з доступам да сайту «Эўрарадыё»

Перабоі з доступам пачаліся з 8 раніцы. Цяпер сайт не адкрываецца

Праблемы з доступам да сайту «Эўрарадыё» 9 жніўня пачаліся з 8 раніцы. Пра гэта Свабодзе паведаміў галоўны рэдактар Павал Сьвярдлоў.

«З 8-й раніцы частка рэдакцыі, якая знаходзіцца ў Беларусі, ня можа ўвайсьці на сайт. Таксама на тое, што сайт недасяжны, скардзяцца нашы чытачы. З-за мяжы сайт адкрываецца. Найхутчэй, гэта ня DDoS-атака, а нейкае кропкавае блякаваньне», — паведаміў Павал Сьвярдлоў.

Перабоі з інтэрнэтам пачаліся ў Беларусі 9 жніўня з раніцы. Карыстальнікі таксама скардзяцца на працу сэрвісаў VPN і TOR, сацыяльных сетак Twitter і Telegram, сэрвісаў Google.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі праблемы з доступам да мэсэнджараў, VPN, TOR, Telegram і Google

«​Белтэлекам»​ патлумачыў перабоі з доступам замежным трафікам

«Цяпер мы назіраем перабоім з доступам да некаторых рэсурсаў і перагрузку каналаў праз замежны трафік у вялікай колькасьці. Пакуль ня можам вызначыць, генэруюць яго людзі ці машыны — цяпер працуем над гэтым», — пракамэнтаваў Onliner намесьнік гендырэктара Белтэлекама ў тэхнічных пытаньнях Вадзім Шайбакоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі запатрабавала ад «Нашай Нівы» выдаліць публікацыю пра імаверны ўкід бюлетэняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі