«Выбар відавочны». Прэмʼер Галоўчанка прагаласаваў датэрмінова. ВІДЭА

Раман Галоўчанка

Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка датэрмінова прагаласаваў на выбарах прэзыдэнта. Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку прэс-сакратарка ўраду Аляксандра Ісаева.

Кіраўнік беларускага ўрада прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з жонкай Ірынай і дзьвюма дочкамі. Адказваючы на пытаньне журналістаў, за каго сямʼя аддала голас, Раман і Ірына Галоўчанкі адказалі:

«Выбар відавочны. Рашэньне прынялі кансэнсусам без абмеркаваньня».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК: за чатыры дні датэрміновага галасаваньня яўка склала 32,24%. Гэта зноў рэкорд
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Честные люди»: яўку на датэрміновае галасаваньне завысілі ўдвая, на некаторых участках у 5–10 разоў