Першы дзень датэрміновага галасаваньня: як выганяюць назіральнікаў і завышаюць яўку. ВІДЭА

Датэрміновае галасаваньне на выбарах кіраўніка Беларусі пачалося ў 10.00 4 жніўня. Незалежных назіральнікаў масава не пускаюць на выбарчыя ўчасткі, тыя, хто змог трапіць на ўчасткі, фіксуюць парушэньні і перавышэньне яўкі. Паводле ЦВК, яўка ў першы дзень датэрміновага галасаваньня склала 4,98%. Гэта больш, чым на ранейшых выбарах.