Па пэрымэтры Парку дружбы народаў у Менску раскладзеная агароджа. У чацьвер, 30 ліпеня, там мае адбыцца вялікі пікет кандыдаткі ў прэзыдэнткі Сьвятланы Ціханоўскай.
Мэталічную агароджу ўдзень прывезьлі праваахоўнікі. Пра тое, што ўлады ўзмоцняць ахову перадвыбарчых мерапрыемстваў, заявіў сёньня дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вынікі нарады ў Лукашэнкі: узмоцняць ахову мяжы і перадвыбарчых мерапрыемстваўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мітынг Ціханоўскай у Асіповічах скасавалі. У плянах застаецца мітынг-канцэрт 30 ліпеня ў Менску