СМІ: Валер Цапкала на самаізаляцыі з прычыны каранавірусу

Валер Цапкала

Тэлеграм-канал HARBACEVIČ паведаміў, што сузаснавальнік і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Валер Цапкала сышоў на самаізаляцыю як кантакт першага ўзроўню, гэта значыць, ён меў непасрэдны кантакт з асобай, хворай на каранавірус.

Гледзячы па ўсім, самаізаляцыя стала прычынай, чаму ён не зьявіўся ні на абвяшчэньне аб аб’яднаньні свайго штабу са штабамі Віктара Бабарыкі і Сьвятланы Ціханоўскай, ні на прэсавую канфэрэнцыю наконт гэтага абʼяднаньня.

Скаргу ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Валер Цапкала таксама не прынёс уласнаручна, а накіраваў замоўным лістом.

Свабода зьвярнулася па пацьверджаньне да найбліжэйшага атачэньня Цапкалы, аднак адказу пакуль няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярмошына: У выбарчым праве няма прэзумпцыі невінаватасьці, а прэтэнзіі Цапкалы выкліканыя «прыкрасьцю»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўны вораг не рэжым, а нявера ў перамогу». Штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай далі супольную прэс-канфэрэнцыю. ВІДЭА